
10 кастрычніка 2025 года, у межах святкавання Дня Рэспублікі Башкартастан у Нацыянальным літаратурным музеі ў г. Уфа адкрылася літаратурна-дакументальная выстава "Крывёю сэрца", прысвечаная беларускім пісьменнікам - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
З прывітальнымі словамі да гасцей мерапрыемства звярнуўся дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры С.І.Усік. Презентавала выставу загадчыца навукова-асветніцкага аддзела В.С.Кароткіна.
Дэлегацыя Літаратурнага музея таксама ўзяла ўдзел у анлайн-круглым стале "Творчая спадчына класікаў нацыянальных культур Башкартастана і Беларусі: Мажыта Гафуры, Рашыта Нігіаці, Мустая Карыма, Сайфі Кудаша, Янкі Купалы і Якуба Коласа".
Выстава працягне сваё экспанаванне да 10 лістапада 2025 года.