Калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча прыняў удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным 82-й гадавіне ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета

Калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча прыняў удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным 82-й гадавіне ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Навагрудскі раён страціў больш за 45 тысяч мірных жыхароў.

Страшнай старонкай у гісторыі стаў Халакост - масавае знішчэнне мірнага насельніцтва. Акупанты правялі на тэрыторыі Навагрудскага раёна 4 акцыі знішчэння яўрэяў, апошняя з якіх адбылася 7 мая 1943 года. Пасля яе ў жывых засталося ўсяго 232 вязняў Навагрудскага гета, які размяшчаўся на тэрыторыі былога ваяводскага суда на сучаснай вуліцы Мінскай. Вязні зразумелі, што жывымі ім адсюль не выбрацца, і ім трэба ўцякаць.

Яны вырашылі пракапаць падземны ход даўжынёй 250 метраў і збегчы па ім да партызанскага яўрэйскага атрада Бельскіх. З мая па вераснь 1943 гады вязні капалі выратавальны тунэль, які ў канчатковым выніку дапамог ім здабыць доўгачаканую волю. Сярод тых, хто ўцёк праз тунэль, былі людзі розных узростаў і прафесій, але іх аб'ядноўвала адно вялікае жаданне - жыць.

26 верасня 1943 года 232 вязні Навагрудскага гета ўчынілі ўцёкі, якія сталі самым масавым і паспяховым на тэрыторыі акупаванай Еўропы. Больш за 100 яўрэяў, якія ўцяклі праз тунэль, змагаліся ў партызанскім атрадзе Бельскага, некалькі дзесяткаў - у іншых атрадах.

24 ліпеня 2007 года на месцы, дзе размяшчалася гета, адкрыўся і дзейнічае Музей яўрэйскага супраціўлення.

231