Запрашаем на лекцыю Ганны Сілівончык!

Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”, у межах якога мы знаёмімся з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў.

У наступнай лекцыі Ганны Сілівончык, прысвечанай беларускаму народнаму адзенню, паразмаўляем на яшчэ адну цікавую і маладаследаваную тэму – мужчынскае традыцыйнае адзенне. Разгледзім найбольш старыя этнаграфічныя матэрыялы па гэтай тэме, паглядзім на рэгіянальныя адметнасці мужчынскага адзення, а таксама ўбачым небанальныя дэталі і аксэсуары, якімі яно магло дапаўняцца і фарміраваць больш цікавыя і разнастайныя камплекты.

Запрашаем! Лекцыя пройдзе 20 верасня ў 16:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

350