27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакоста

78 гадоў таму, 27 студзеня 1945 года лагер смерці Асвенцым быў вызвалены Чырвонай арміяй. І менавіта гэты дзень па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН у 2005 годзе аб'яўлены днём памяці ахвяр халакоста.

У гэты дзень у Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў літаратурны набат у памяць аб ахвярах страшнай трагедыі. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшы супрацоўнік Дома-музея А.Міцкевіча М.П. Гайба, які расказаў васьмікласнікам з СШ №3 аб халакосце на Навагрудчыне, гісторыі будаўніцтва тунэля і ўцёкаў яўрэяў з Навагрудскага гета, падзяліўся ўспамінамі аб наведванні мемарыяльнага комплексу "Бухенвальд".

461