СВЕДКІ ХАЛАКОСТУ

27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Гэтых двух жанчын, якія ніколі не былі не знаёмыя, аб’ядноўвае тое, што нарадзіліся яны ў Беларусі. У даваенны час Ада Райчонак жыла  са сваімі бацькамі ў г. Віцебск, а Двора Сегал – у мястэчку Германавічы. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны дзяўчынкам  было 4 і 3 гады адпаведна. Ім давялося спазнаць жудасныя праявы Халакосту. Абедзве цудам засталіся  жывымі. Ада Райчонак, якая жыве ў Германавічах і Двора Сегал з далёкага Ізраіля – сведкі страшэнных зверстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў. Для іх сённяшняя дата – гэта перш за ўсё балючыя ўспаміны, якія вярэдзяць сэрца і душу, а для ўсяго чалавецтва напамін аб тым, што такая трагедыя ніколі не павінна паўтарыцца.

448