Персанальная выстава адной карціны Віктара Навіцкага "Яна была ў Парыжы..."


9 ліпеня 2021 года адкрыецца персанальная выстава адной карціны Віктара Навіцкага "Яна была ў Парыжы...". Выстава працягнецца да 8 жніўня. Месца правядзення: Гарадская выставачная зала (вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх).

За працу «Ранняя вясна» (у намінацыі «Алейны і акрылавы жывапіс») жодзінскі мастак Віктар Навіцкі быў ўзнагароджаны залатым медалём Міжнароднай акадэміі сучаснага мастацтва.

Час працы:
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Даведкі па тэл.: 8(01775)6-63-68

325